Гомель, травень 1971-га, дзялкі «прыватнага сэктару». Мне, шасьцігадоваму, бабуля Марыя Сазонтаўна даручае пасеяць цыбулю.
— Ад калка да калка — напятая нітка. Уздоўж ніткі тыцкаеш у зямлю сявок... Каб быў парадак!..
Тыцкаю крыва-коса: мо не заўважыць?!
Позьнім вечарам бабка бязьлітасна сьвеціць у твар ліхтарыкам і выцягвае зьцёплага ложка:
— Схібіў? Рабі нанова!..
За маімі пакутамі на начных градах назірае сусед, былы вязень нацысцкага канцлягеру:
— У немцаў, Сазонтаўна, такі парадак называўся Ordnung!
— Ці парадак, ці хіба! — абсякае бабця.
...Прынцып стаўленьня да даручанай працы я засвоіў на ўсё жыцьцё. «Ці парадак, ці...»
Ordnung — самая сымпатычная нацыянальная рыса беларусаў.
Уладзіслаў Ахроменка
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Самае папулярнае
1