Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратаколы на гомельскіх фрылансэраў суд вярнуў на дапрацоўку


Фрылансэраў Кастуся Жукоўскага і Аркадзя Малыша позвамі выклікалі на 6 красавіка ў Сьветлагорскі раённы суд, куды паступілі зь міліцыі два адміністрацыйныя пратаколы пра нібыта незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ для тэлеканалу «Белсат» без акрэдытацыі.

Спадар Жукоўскі адзначыў у інтэрвію Свабодзе, што ад Гомеля да Сьветлагорска каля ста дваццаці кілямэтраў:

«Мы прыехалі, дачакаліся свайго часу, а нам сакратарка судзьдзі Ірыны Прадун і кажа: паседжаньняў ня будзе, бо пратаколы накіраваныя назад у Сьветлагорскі райаддзел міліцыі на дапрацоўку. Паведаміць нам пра гэта ці то забыліся, ці то не палічылі патрэбным. Мы каталіся ўпустую ў суд і назад. Нікому не шкада ні нашага часу, ні нашых грошай».

З гэтай прычыны фрылансэр напісаў у судзе скаргу ў кнігу заўваг і прапаноў, папрасіўшы перанесьці разгляд адміністрацыйнай справы ў Гомель.

У лютым на тэлеканале «Белсат» паказалі сюжэт «Прыроднае бедзтва на Гомельшчыне». У ім апавядалася, што ў Сасноваборскім вадасховішчы Сьветлагорскага раёну мясцовыя жыхары заўважылі масавы мор рыбы. Мароз скаваў паверхню вады лёдам, і пад ім рыбе не хапала кіслароду. Аднак ні арганізацыя, на балянсе якой вадаём, ні мясцовыя чыноўнікі ніякіх захадаў не зрабілі, на сыгналы рыбакоў не рэагавалі. Пасьля выхаду сюжэту міліцыя ўзялася за расьсьледаваньне, але ня мору рыбы. Яна выяўляла, хто гутарыў зь мясцовымі жыхарамі і зьмясьціў у інтэрнэце інфармацыю, якой скарыстаўся і тэлеканал «Белсат» у выпуску навінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG