Цэнтар па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP) сумесна зь некалькімі выданьнямі апублікаваў вынікі расьсьледаваньня на аснове маштабнай уцечкі дадзеных з пошты Панамскай юрыдычнай фірмы Mossack Fonseca & Co — чацьвёртай па велічыні ў сьвеце афшорнай юрыдычнай фірмы. Паводле аўтараў дасьледаваньня, атачэньне прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна зьдзяйсьняла сумнеўныя зьдзелкі на мільёны даляраў.
Што такое Мосак Фонсека?
Юрыдычная фірма ў Панаме, якая займаецца рэгістрацыяй кампаній у афшорных зонах. Вядзе іх справаводзтва.
Дзе яна дзейнічае?
Гэтая панамская фірма займаецца міжнароднымі апэрацыямі ва ўсім сьвеце. Паводле яе вэбсайту, 600 чалавек працуе ў 42 краінах. Яна дзейнічае у падатковых аазісах, у тым ліку ў Швайцарыі, Кіпры, Брытанскіх Вірджынскіх выспах і да т.п.
Наколькі яна вялікая?
Мосак Фонсека – чацьвертая ў сьвеце па афшорных паслугах. Яна прадстаўляла больш за 300 000 кампаніяў.
Які памер уцечкі?
Вялікі. Большы за ўцечку дыпляматычнай перапіскі ЗША 2010 году і большы за сакрэтныя дакумэнты амэрыканскай службы бясьпекі, апублікаваныя Эдвардам Сноўдэнам у 2013. З унутранай базы інфармацыі выкладзены 11,5 мільёна дакумэнтаў, 2,6 тэрабайта інфармацыі.
Ці ўсе, хто карыстаецца афшорам, злодзеі?
Не. Карыстаньне цалкам законнае. Бізнэсмэны ў такіх краінах як Расея, Украіна звычайна перводзяць туды свае актывы, каб пазьбегнуць рэйдэрскага захопу, абысьці валютныя абмежаваньні. Некаторыя выкарыстоўваюць афшор дзеля спадчыны, набыцьця нерухомасьці.
Але некаторыя карыстальнікі афшору – злодзеі?
Так. І Брытанія, напрыклад, уводзіць новы закон з чэрвеня, які ўпершыню будзе вымагаць адкрыцьця імёнаў уласьнікаў.
Якая рэакцыя кампаніі Мосак Фонсека?
Фірма адмаўляецца абмяркоўваць канкрэтных кліентаў. Абараняе сваю працу, сьвярджаючы, што дапільноўвае законы супраць адмываньян грошай, і імкнецца перашкаджаць крымінальнаму выкарыстаньнюсваіх паслуг. Фірама заяўляе, што не нясе адказнасьць за дзеяньні банкаў, пасярэднікаў і бухгальтараў.