Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка разьлічвае на новы этап у адносінах з ЗША


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з намесьнікам памочніка міністра абароны ЗША Майклам Карпэнтэрам заявіў, што ў адносінах Беларусі з Захадам акрэсьліўся пэўны пазытыў.

«Я б вельмі хацеў, каб гэта быў новы этап у нашых адносінах», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Лукашэнка сказаў пра важнасьць удзелу ЗША ў вырашэньні ўкраінскага крызісу і ў іншых эўрапейскіх справах.

«Збалянсаваць сытуацыю тут, маю на ўвазе Ўкраіну і іншыя тэндэнцыі, бяз Злучаных Штатаў немагчыма», — сказаў ён.

Лукашэнка дадаў, што гэта яго цьвёрдае перакананьне, і нагадаў, што не аднойчы заяўляў пра гэта публічна яшчэ да правядзеньня ў Менску саміту «нармандзкай чацьвёркі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG