Сёньня, едучы па сумнавядомай вуліцы Альшэўскага, акурат на павароце на вуліцу Жамчужную, на фасадзе аднаго і таго ж будынка ўбачыў дзьве рэклямныя абвесткі, ад якіх, як кажуць — хоць сьмейся, хоць плач... На першай палове дома па вэртыкалі: ПАМЯТНИКИ, на другой па гарызанталі: ОТЛИЧНЫЙ ВЫБОР ДЛЯ ВАС И ВАШЕЙ СЕМЪИ. Ня ведаю, як гэты прыём працуе ў рэклямным аспэкце... Але відавочна, што і ў гаспадара рытуальнай майстэрні, і ва ўладальніка харчовай крамы з пачуцьцём гумару ўсё ў парадку...
Эдуард Акулін
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.