Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урокі Крыму — для сьвету і Беларусі


Трайны ўдар для трох аналітыкаў — Юрыя Дракахруста, Валера Карбалевіча і Віталя Цыганкова.

Цыганкоў: Сёньня — гадавіна рэфэрэндуму, які зафіксаваў анэксію Крыму. Як зьмяніўся наш рэгіён пасьля тых падзеяў і якія гістарычныя ўрокі варта зь іх вынесьці?

Першы ўрок — геапалітычны. Эўропа даўно ня ведала такіх зьяў, як парушэньне межаў, анэксія, такога нахабнага парушэньня міжнароднага права. І, можна сказаць, яна была не гатовая да такіх паводзін аднаго з чальцоў міжнароднай супольнасьці, і паўстала перад дылемай, што рабіць з агрэсарам. Нельга сказаць, што адказ быў дастаткова вычарпальны і пераканаўчы, але на памылках вучацца.

Другі ўрок — Расея паказала сябе з такога боку, які нібыта быў забыты пасьля 1991 году. Але цяпер многія ў Эўропе задумаліся, ці адносіцца яна да агульнай эўрапейскай цывілізацыйнай прасторы. Першыя сумневы зьявіліся ў нулявыя гады, але яны не былі настолькі пераканаўчыя. На сёньня для многіх адказ вядомы: Расея — носьбіт іншай, неэўрапейскай палітычнай культуры і практыкі.

Расея паказала сябе з такога боку, які нібыта быў забыты пасьля 1991 году. Але цяпер многія ў Эўропе задумаліся, ці адносіцца яна да агульнай эўрапейскай цывілізацыйнай прасторы

Трэці — развал дзяржаўных інстытуцыяў краіны ставіць пад сумнеў яе сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць. У гэтыя дні ў дыскусіях вакол пэнсійнага ўзросту многія людзі, якія дакладна ведаюць, як хутка і беспраблемна рэфармаваць беларускае жыцьцё і эканоміку, адразу зрабіць беларусаў здаровымі і багатымі, прапаноўвалі свае беспамылковыя рэцэпты. І сярод іх даволі часта гучала — першым чынам скараціць міліцыянтаў, спэцслужбы і армію. Гучыць прывабна, але... Прыклад Украіны нічому не навучыў? Данбас і Крым сталі магчымымі ў значнай ступені з-за аслабленасьці ўкраінскіх дзяржаўных структураў, развалу войска, прадажнасьці міліцыі і няздольнасьці спэцслужбаў. Колькі самых дэмакратычных і лібэральных украінцаў у гэты час крычалі — «спэцслужбы, дзе вы? чаму вы не працуеце?». Аб’ектыўна — пры любой уладзе — аслабленьне дзяржаўнай машыны, у тым ліку сілавых структураў, аслабляе дзяржаўнасьць і незалежнасьць.

Вядома, іншае пытаньне, што беларускія сілавікі ў значнай ступені займаюцца ня тым, чым трэба, змагаюцца ня з тымі, з кім трэба. Вядома, пэўныя скарачэньні патрэбныя — але не настолькі радыкальныя, як некаторым здаецца. І, па-другое, важнейшыя не скарачэньні, а пераразьмеркаваньне функцыяў і задачаў.

Змагаючыся супраць цяперашняга рэжыму, мы не павінны змагацца супраць дзяржавы як непазьбежнай і неабходнай людзям функцыі.

Дракахруст: Ці не адзін з самых важных урокаў — неабходнасьць, кажучы высокім штылем, адзінства нацыі. Гэта аказваецца вельмі практычным пытаньнем, і пытаньнем захаваньня тэрытарыяльнай цэласнасьці. Нядаўна былі абмеркаваныя пратаколы абмеркаваньня кіраўніцтвам Украіны крымскага пытаньня, там мяне найбольш уразіла рэпліка міністра замежных спраў Авакава. Ён сказаў: мы ж разумеем, што большасьць насельніцтва там настроеныя антыўкраінска — і яму ніхто не пярэчыць. А гэта вельмі важны момант для характарыстыкі ўсёй сытуацыі. Калі, скажам, Гітлер напаў на Польшчу, яму было напляваць,

вялікія рэвалюцыі часта пагражаюць інтэрвэнцыяй. Украіна не выключэньне. І пасьля францускай, і пасьля расейскай рэвалюцыі гэта было. Рэвалюцыя — гэта рызыка, гэта разбурэньне дзяржаўнай сыстэмы.

што там палякі думаюць. Быў вэрмахт, які ішоў да сваіх мэтаў. А ў Крыме было ня так. Гэта важны ўрок: адзінства нацыі павінна быць забясьпечанае. Калі яго няма, адбываецца Крым.

Трэба памятаць, што вялікія рэвалюцыі часта пагражаюць інтэрвэнцыяй. Украіна не выключэньне. І пасьля францускай, і пасьля расейскай рэвалюцыі гэта было. Рэвалюцыя — гэта рызыка, гэта разбурэньне дзяржаўнай сыстэмы. Калі ў паліцыю кідаюць кактэйлямі Молатава, цяжка разьлічваць на тое, што на наступны дзень, калі рэвалюцыя пераможа, гэтая паліцыя стане ў шыхт. Гвалтоўная рэвалюцыя часта прыводзіць да таго, што добрыя суседзі ўлазяць з нагамі.

Карбалевіч: Расея рэзка памяняла сваю замежную палітку. Спроба аднавіць статус сусьветнай дзяржавы адбываецца праз рэзкае ўзрастаньне агрэсіўнасьці. Што выявілася ня толькі ў яе канфлікце супраць Украіны, але і ва ўмяшаньні ў сырыйскі канфлікт, супрацьстаяньні з Турэччынай.

Гэты вылілася ў востры канфлікт паміж Расеяй і Захадам, які перайшоў у эканамічную і ваенную сфэру. І гэта моцна закранула Беларусь.

Падзеньне цэнаў на нафту прывяло да маштабнага крызысу на ўсёй

Постсавецкія краіны не скарысталі шанец, які зьявіўся пасьля распаду таталітарнай імпэрыі. Каб гэта зразумець, варта параўнаць іх з Кітаем.

постсавецкай прасторы, які высьвеціў, што спроба мадэрнізацыі ў гэтым рэгіёне правалілася. Постсавецкія краіны не скарысталі шанец, які зьявіўся пасьля распаду таталітарнай імпэрыі. Каб гэта зразумець, варта параўнаць іх з Кітаем. Таму мы знаходзімся ў пачатку тэндэнцыі на глябальнае адставаньне гэтай прасторы, ператварэньне ў дэпрэсіўны рэгіён, выпаданьне з усясьветных працэсаў.

Беларусь скарысталася пераменамі ў рэгіёне, каб зрабіць карэктыроўку замежнай палітыкі, дывэрсыфікаваць геапалітычныя вэктары. Але Беларусь не скарысталася сытуацыяй, каб пачаць сыстэмныя рэформы ў эканоміцы і палітычнай сфэры. Таму і застаецца часткай дэпрэсіўнага рэгіёну.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG