Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША пасьпяхова запушчаная і вернутая на зямлю «шматразовая ракета»


ілюстрацыйнае фота
ілюстрацыйнае фота

Аэракасьмічная кампанія Blue Origin абвясьціла пра запуск і пасьпяховае прызямленьне субарбітальнай ракеты New Shepard.

Ракета-носьбіт дасягнула адзнакі вышыні амаль у 101 кілямэтар 700 мэтраў. Пасьля шматразовая ступень ракеты разам з выпрабавальнай капсуляй пачала апускацца і пасьпяхова прызямлілася. Як паведамляе ВВС, рыхтуецца новы запуск ракеты.

Кампаніі Blue Origin такім чынам удалося стварыць першую камэрцыйную вэртыкальную ракету, якая запушчаная ў космас у другі раз. Яе першае пасьпяховае выпрабаваньне прайшло ў лістападзе мінулага году.

Раней у студзені іншай прыватнай кампаніі SpaceX не ўдалося ажыцьцявіць кіраваны спуск ракеты-носьбіта і захаваць яе для наступнага выкарыстаньня. Пры пасадцы на адмысловую плятформу адна з апорных ног ракеты «Фалькон-9» падламілася, ракета абрынулася на плятформу і ўзарвалася.

Ракеты New Shepard, створаныя кампаніяй Blue Origin, узьнімаюцца на меншую вышыню і лятуць зь меншай хуткасьцю, чым ракеты SpaceX. SpaceX займаецца пастаўкай грузаў на МКС. Апроч выпрабаваньняў шматразовых першых ступеняў ракет-носьбітаў і будучых караблёў, яна ажыцьцяўляе дзейсныя камэрцыйныя палёты ў космас.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG