22 гады таму, 15 студзеня 1994, адбыўся першы і пакуль апошні візыт дзейнага прэзыдэнта ЗША ў незалежную Беларусь.
На відэа прэзыдэнта ЗША сустракаюць у Менску бел-чырвона-белымі сьцягамі. Амэрыканскі прэзыдэнт едзе цэнтральнымі вуліцамі, выступае ва ўнівэрсытэце, паціскае рукі мінакам, ускладае кветкі на Плошчы Перамогі і ў Курапатах.
Музыка: гурт УЛІС.