Наш сусед, пэнсіянэр дзядзька Коля, зьведаў за жыцьцё суровую працу мэханізатара, турму, дзьве апэрацыі, алькагольную яму...
Паназіраўшы за вучэбным паветраным боем, у якім самалёты круцілі «петлі», «бочкі», абвальваліся, узносіліся ўгару, ляцелі то на баку, то дагары фюзэляжам, кажа мне:
— От і жыцьцё, Ігарок, гэтак жа можа...
Сплёўвае, усьміхаецца напалову бяззубым ротам і выкідвае спалены да фільтра «фэст»...
Ігар Канановіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org