Міністэрства юстыцыі чарговым разам адмовіла кампаніі «Гавары праўду» ў афіцыйнай рэгістрацыі.
Адна зь лідэраў кампаніі Тацяна Караткевіч адрэагавала на гэтую навіну наступным чынам:
«Шкада, што адмовілі, грамадзтва ня можа далей разьвівацца без альтэрнатывы. Мы будзем абскарджваць гэта ў судзе, а ў лютым пададзім новую заяўку на рэгістрацыю».