Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін выступіць з пасланьнем Фэдэральнаму сходу. Абвяшчэньне пасланьня адбудзецца а 12-ай гадзіне ў Георгіеўскай зале Крамля.
Акрамя парлямэнтарыяў, на абвяшчэньне пасланьня традыцыйна запрашаюцца прадстаўнікі іншых галінаў улады і СМІ.
Пасланьне Фэдэральнаму сходу зьяўляецца праграмным дакумэнтам, які выказвае бачаньне расейскага прэзыдэнта стратэгічных кірункаў разьвіцьця краіны на бліжэйшую пэрспэктыву.
Паводле інфармацыі расейскіх СМІ, у гэтым годзе зьнешнепалітычная тэматыка ня стане ключавой часткай пасланьня. Асноўным яго складнікам будзе сацыяльна-эканамічная тэматыка.