Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейская палітыка суседзтва мяняецца


Камісар ЭЗ у пытаньнях пашырэньня і палітыкі суседзтва Яханэс Хан пралстаўляе новую праграму.
Камісар ЭЗ у пытаньнях пашырэньня і палітыкі суседзтва Яханэс Хан пралстаўляе новую праграму.

Эўрапейская камісія і Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі апублікавалі сёньня асноўныя тэзісы перагляду Эўрапейскай палітыкі суседзтва (ЭПС), выклаўшы абноўлены падыход Эўразьвязу да сваіх ўсходніх і паўднёвых суседзяў.

Як паведамляецца, перагляд быў папярэджаны шырокія кансультацыі з дзяржавамі-сябрамі ЭЗ, краінамі-партнэрамі, міжнароднымі арганізацыямі, сацыяльнымі партнэрамі, грамадзянскай супольнасьцю і навуковымі коламі.

«Умацаваньне партнэрства з нашымі суседзямі зьяўляецца ключавым для Эўразьвязу ў час, калі мы сутыкаемся са шматлікімі праблемамі ў нашых межах і па-за імі. Тэрарыстычныя атакі ў Парыжы ў пятніцу ды таксама нядаўнія атакі ў Лібане, Эгіпце, Турцыі і Іраку паказаць яшчэ раз, што мы сутыкаемся з пагрозамі, якія зьяўляюцца глябальнымі і павінны вырашацца з дапамогай аб’яднанай міжнароднай супольнасьці. Мы павінны разам будаваць больш бясьпечнае навакольнае асяродзьдзе, паспрабаваць вырашыць многія крызысы нашага рэгіёну, падтрымліваць разьвіцьцё і рост бедных рэгіёнаў і ліквідаваць карэнныя прычыны міграцыі» — сказала Фэдэрыка Магерыні, вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі, у сувязі зь пераглядам Эўрапейскай палітыкі суседзтва.

Асноўным палітычным прыярытэтам абноўленай ЭПС абвешчана стабілізацыя. ЭПС становіцца таксама больш дыфэрэнцыраванай, прызнаючы, што ня ўсе партнэры імкнуцца выконваць правілы і стандарты ЭЗ. ЭПС мае адлюстроўваць пажаданьні кожнай краіны, што тычацца характару і маштабаў яе партнэрства з ЭЗ.

Новая ЭПС будзе мабілізаваць намаганьні ў падтрымку інклюзіўнага эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця. Стварэньне працоўных месцаў для моладзі будзе сярод ключавых захадаў эканамічнай стабілізацыі. Моцны акцэнт будзе пакладзены на ўзмацненьні працы з краінамі-партнэрамі ў сфэры бясьпекі, у асноўным у галіне прадухіленьня канфліктаў, барацьбы з тэрарызмам і палітычным радыкалізмам.

У бліжэйшыя месяцы прадстаўленыя сёньня прапановы будуць абмяркоўвацца з дзяржавамі-сябрамі ЭЗ і краінамі-партнэрамі з мэтай сумеснага вызначэньня новых прыярытэтаў і формы будучых адносін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG