Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей сустрэнецца ў Бэрліне з Штайнмаерам


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

У цэнтры перамоў — нямецка-беларускія адносіны, а таксама супрацоўніцтва Беларусі з Эўразьвязам і канфлікт на ўсходзе Ўкраіны, адзначыў афіцыйны прадстаўнік нямецкага зьнешнепалітычнага ведамства.

Кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер абмяркуе 18 лістапада ў Бэрліне з беларускім калегам Уладзімерам Макеем супрацоўніцтва Менску з Эўразьвязам і сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны.

Пра гэта заявіў напярэдадні афіцыйны прадстаўнік нямецкага зьнешнепалітычнага ведамства, паведамляе агенцтва «РИА Новости».

«У цэнтры перамоў — нямецка-беларускія адносіны, а таксама супрацоўніцтва Беларусі з ЭЗ і канфлікт на ўсходзе Ўкраіны», — заявілі ў МЗС ФРГ.

У канцы кастрычніка ЭЗ прыпыніў на чатыры месяцы санкцыі ў дачыненьні да беларускіх дзяржаўных службоўцаў, бізнэсоўцаў і кампаніяў. Санкцыі прыпыненыя ў дачыненьні да 171 з 175 чалавек і да ўсіх 14 кампаній з гэтак званага «чорнага сьпісу» Эўразьвязу. Рашэньне аб прыпыненьні санкцыяў стала адказам Эўразьвязу на вызваленьне ў Беларусі палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG