Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў сёньня заявіў, што прычынай катастрофы самалёта «Кагалымавія» А321 ў Эгіпце мог стаць выбух бомбы.
«Верагоднасьць тэрарыстычнага акту, натуральна, захоўваецца ў якасьці прычыны таго, што адбылося», — сказаў Мядзьведзеў у інтэрвію «Российской газете», якое будзе апублікавана ў сераду, 11 лістапада. Ён адзначыў, што разгляд пытаньня аб прычынах катастрофы «ўсё яшчэ ідзе».
Кіраўнік расейскага ўраду таксама паведаміў, што ўлады Расеі плянуюць вывезьці суграмадзян, якія адпачываюць у Эгіпце цягам двух тыдняў.