Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпэцкія сьледчыя: на запісах — шум у апошнія сэкунды палёту A321


23 хвіліны і 14 сэкундаў палёту — і раптам незвычайны гук на запісах «чорнай скрыні», кажуць эгіпэцкія сьледчыя.

Зроблены «яшчэ адзін крок да раскрыцьця прычын гібелі А321» у небе над Сінайскім паўвостравам. Такую выснову робіць карэспандэнт CNN пасьля прэс-канфэрэнцыі эгіпэцкіх уладаў у сувязі з катастрофай расейскага ляйнэра.

Прэсавая канфэрэнцыя, як чакалася, павінна была праводзіцца з удзелам эгіпэцкага і расейскага прадстаўнікоў. Аднак у апошні момант стала вядома, што адказваць на пытаньні будзе толькі кіраўнік эгіпэцкай камісіі па расьсьледаваньні катастрофы. Аль-Мукадам паведаміў, што крушэньне адбылося на 23-й хвіліне палёту пры працуючым аўтапілёце. Абломкі самалёта апынуліся раскіданыя на адлегласьці да 13 кілямэтраў, што «сьведчыць пра разбурэньне лайнэра ў паветры».

Раней тэлеканал France 2 са спасылкай на крыніцу ў сьледзтве паведаміў, што «чорная скрыня» пацярпелага крушэньне самалёта А321 запісала гук выбуху. На борце адбыўся выбух, не зьвязаны з выхадам рухавіка з ладу, сказаў суразмоўца тэлеканала.

Па дадзеных амэрыканскай і брытанскай выведак, прычынай крушэньня самалёта расейскай авіякампаніі «Кагалымавія», які разьбіўся 31 кастрычніка на Сінайскім паўвостраве, мог стаць тэракт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG