Лінкі ўнівэрсальнага доступу

CNN: «чорныя скрыні» пацьвердзілі вэрсію выбуху бомбы на А321


На месцы авіякатастрофы расейскага самалёта А321 у Эгіпце, 1 лістапада 2015 году
На месцы авіякатастрофы расейскага самалёта А321 у Эгіпце, 1 лістапада 2015 году

Телэкампанія CNN паведаміла ў пятніцу ўвечары, што сьледзтва пацьвердзіла вэрсію аб выбуху бомбы на борце расейскага самалёта А321, са спасылкай на дадзеныя сьледзтва. Сьцьвярджаецца, што на выбух паказваюць дадзеныя «чорных скрыняў». Паведамляецца таксама, што спэцслужбы ЗША і Вялікай Брытаніі загадзя падзяліліся з Расеяй выведвальнай інфармацыяй пра пагрозу тэрарыстычнай атакі.

Reuters паведамляе са спасылкай на францускі тэлеканал France 2, што на запісах «чорных скрыняў» чутны гук выбуху.

Раней паступілі паведамленьні, што брытанскія і амэрыканскія выведкі перахапілі размовы баевікоў і прадстаўнікоў адной з краінаў, на падставе якіх можна меркаваць, што прычынай катастрофы расейскага авіялайнэру была бомба, схаваная ў багажы.

Адказнасьць за тэракт узяла на сябе адна са зьвязаных з «Ісламскай дзяржавай» груповак. Калі гэтая інфармацыя будзе пацьверджана, то гэта будзе першым тэрактам ісламістаў супраць грамадзянскай авіяцыі.

6 лістапада Расея прыпыніла палёты ў Эгіпэт. Такі загад даў Уладзімер Пуцін, пасьля таго як кіраўнік ФСБ Аляксандар Бортнікаў рэкамэндаваў прыпыніць усе пасажырскія рэйсы ў Эгіпет да высьвятленьня прычынаў авіякатастрофы.

«Да таго часу, пакуль мы не даведаемся сапраўдныя прычыны таго, што адбылося, я лічу мэтазгодным прыпыніць палёты расейскіх самалётаў у Эгіпет. Гэта датычыцца найперш турыстычных напрамкаў», — сказаў Бортнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG