Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі адзначаюць Дзень народнага адзінства. Шавіністы выходзяць на маршы


Дзень народнага адзінства ў Сэвастопалі, 4 лістапада 2014 году
Дзень народнага адзінства ў Сэвастопалі, 4 лістапада 2014 году

З нагоды дзяржаўнага сьвята ў Маскве і іншых гарадах Расеі пройдуць «Рускія маршы», а таксама акцыі ў падтрымку сэпаратыстаў на Данбасе.

Сьвята адзначаецца ў Расеі зь 2005 году — пасьля адмены сьвяткаваньня гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году 7 лістапада.

Афіцыйнае шэсьце, прысьвечанае сьвяту, пройдзе на Цьвярской вуліцы ў Маскве.

У раёне Любліна пройдзе акцыя нацыяналістаў — «Рускі марш».

Яшчэ адна нацыяналістычная акцыя пад назвай «Наварускі марш» пройдзе на поўначы Масквы. Яе ўдзельнікі пройдуць ад станцыі мэтро «Кастрычніцкае поле» да «Шчукінскай» пад лёзунгамі ў падтрымку сэпаратыстаў у Данбасе.

Такога ж кшталту мерапрыемствы заплянаваныя і ў іншых гарадах Расеі.

Дзень народнага адзінства быў уведзены ў Расеі як дзяржаўнае сьвята ў 2005 годзе, адначасова з адменай сьвята перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі 7 лістапада. Прымеркаваны ён да падзеяў 1612 году, калі апалчэньне пад кіраўніцтвам Мініна і Пажарскага ўступіла ў Кітай-горад, адцясьніўшы ў Крэмль войскі Рэчы Паспалітай.

Паводле апытаньняў «Левада-цэнтра», 59 % грамадзянаў Расеі ня будуць адзначаць Дзень народнага адзінства. Зьбіраюцца адзначаць толькі 19 %. Яшчэ 12 % рэспандэнтаў выказалі жаданьне адсьвяткаваць іншую дату — 7 лістапада — дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG