Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Караткевіч расказала ў Вашынгтоне пра свае пляны і заслужыла пахвалу ад беларускага дыплямата


У Вілсанаўскім цэнтры ў Вашынгтоне былая кандыдатка ў прэзыдэнты Тацяна Караткевіч паўдзельнічала ў сустрэчы з амэрыканскімі экспэртамі. У сустрэчы таксама браў удзел начальнік яе выбарчага штабу Андрэй Дзьмітрыеў і былы пасол ЗША ў Беларусі Кенэт Ялавіц.

На сустрэчы Тацяна Караткевіч расказала пра тое, што яе каманда зьбіраецца рабіць далей:

«Самае галоўнае сёньня для нас — захаваць падтрымку ў грамадзтве нашых ідэяў, якія ёсьць на сёньня, і зрабіць так, каб да 2020 году яна захавалася і мы ўжо не стартавалі з нуля, як у папярэднія кампаніі, а ўжо мелі падтрымку як лідэраў, так і праграмаў.

Першае, што мы будзем працягваць — дыялёг аб тым, якія менавіта перамены нам патрэбныя, бо сёньня ўжо ўлада ваўсю трубіць пра тое, што трэба паважаць, людзей, патрэбныя перамены, патрэбныя рэформы ў эканоміцы. І самае важнае нам тут — узяць у гэтым актыўны ўдзел, даваць зваротную сувязь.

Менавіта таму нашая ідэя на бліжэйшы год — праводзіць агульнанацыянальны форум «За мірныя перамены», дзе мы будзем абмяркоўваць усе гэтыя рэальныя крокі, якія патрэбныя сёньня ў эканоміцы, культуры, адукацыі, мэдыцыне, сацыяльнай падтрымцы, і даводзіць гэта да мясцовых і рэспубліканскіх уладаў.

І другі крок, які для нас вельмі важны ў найбліжэйшай пэрспэктыве — парлямэнцкая кампанія. Мы бачым, што гэты форум можа дапамагчы стварыць аснову для праграмы нашых прэтэндэнтаў, а таксама будзе разьвіваць наш парадак дня пераменаў. Мы таксама сёньня разумеем, што трэба зрабіць крокі, якія б зрабілі падлік галасоў у парлямэнцкай кампаніі празрыстым».

Былая кандыдатка зазначыла, што, магчыма, тым, хто назірае за Беларусьсю, здаецца, што там нічога не адбываецца. Яна запярэчыла:

«Мы якраз прыехалі сюды расказаць, што нешта адбываецца.

Першае, што я б хацела адзначыць — зьявіўся новы, дастаткова вялікі пласт людзей, які сёньня зацікаўлены ў тым, каб удзельнічаць у палітыцы, зацікаўлены ў тым, каб адбыліся перамены, і менавіта гэтыя людзі натхняюць нас на нашу дзейнасьць.

За гэтую кампанію нам удалося сфармаваць у людзей патрэбу цікавіцца палітыкай, удзельнічаць у прыняцьці рашэньняў».

На сустрэчы прысутнічаў павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у ЗША Павел Шыдлоўскі. Ён узяў слова і сярод іншага сказаў:

«Я вельмі рады, што Тацяна Караткевіч сёньня тут з намі. На маю думку, яна правяла сваю кампанію з тактам і годнасьцю. Яна дадала прыстойнасьці і годнасьці прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG