Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я — з забароненымі». Жывая відэатрансьляцыя канцэрту зь Лёндану

Беларускі свабодны тэатр арганізаваў у Лёндане канцэрт салідарнасьці з забароненымі артыстамі з усяго сьвету і з народам Беларусі «I’m with the Banned» (Я — з забароненымі). У ім бяруць удзел вядомыя сусьветныя музыканты і акторы. У нядзельны вечар 18 кастрычніка на сцэну канцэртнай залі Koko ў Лёндане выйдуць Дэйвід Гілмар (Вялікабрытанія), Pussy Riot (Расея), Brutto (Беларусь), Бумбокс (Украіна), а таксама адмыслова запрошаныя госьці — Кім Катрэл, Ніл Тэнант, Джульет Стывэнсан, Вікторыя Мадэста, Джэрэмі Айранз.

XS
SM
MD
LG