Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: ЦВК задаволены высновамі назіральнікаў АБСЭ


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Назіральнікі АБСЭ засталіся расчараваныя правядзеньнем выбараў, але, паводле словаў Ярмошынай, упершыню адзначылі і пазытыўныя моманты.

Група міжнародных назіральнікаў ад АБСЭ і Рады Эўропы прадставіла 12 кастрычніка справаздачу па выніках маніторынгу прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. У заяве былі адзначаныя дзясяткі парушэньняў, назіральнікі засталіся расчараваныя.

Старшыня беларускага ЦВК Лідзія Ярмошына па сустрэчы з кіраўніцтвам місіі АБСЭ распавяла журналістам, што засталася задаволеная заявай місіі:

«За доўгія гады міжнароднага назіраньня менавіта з боку місіі АБСЭ ў нашай краіне мы ўпершыню атрымалі справаздачу, якая зьмяшчае высновы і пералічвае падзеі ня толькі з адмоўнага боку, але і адзначае шмат станоўчага. Там шмат адзначана добрага, і гэтым трэба ганарыцца».

Яна падкрэсьліла, што працэс галасаваньня на 95% участкаў, на якіх місія вяла назіраньні, быў ахарактарызаваны як «вельмі добры» (у заяве даслоўна — «станоўчы»). Таксама Ярмошына заўважыла, што колькасьць заўвагаў зьменшылася ў параўнаньні з парлямэнцкімі выбарамі 2012 году.

«У сувязі з гэтым магу падкрэсьліць, што сябры місіі АБСЭ намагаліся працаваць аб’ектыўна, — дадала Ярмошына. — Але і нашы арганізатары выбараў на месцах прыклалі ўсялякія намаганьні да таго, каб працэдура выбараў была максымальна адкрытая, падлік галасоў — сумленны, а назіральнікі сапраўды зрабілі свае аб’ектыўныя высновы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG