Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: Альтэрнатыўным кандыдатам не хапіла палітычнай вядомасьці


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Альтэрнатыўным кандыдатам у прэзыдэнты не хапіла «палітычнай вядомасьці, пазнавальнасьці ў грамадзтве». Такое меркаваньне выказала старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына 12 кастрычніка на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

Як перадае БелаПАН, паводле яе слоў, насельніцтва, калі разглядала варыянт галасаваньня не за дзейнага прэзыдэнта, часта не магло зрабіць свой выбар.

«Адсутнасьць аўтарытэту і папулярнасьці ў грамадзтве ў альтэрнатыўных кандыдатаў прывяла да таго, што пратэстнае галасаваньне было нават вышэйшае, чым працэнт галасоў, пададзеных у іх падтрымку», — адзначыла кіраўнік ЦВК.

На прэзыдэнцкіх выбарах перамог Аляксандар Лукашэнка, за якога, паводле папярэдніх зьвестак, прагаласавала 83,49% выбарцаў. Другое месца заняў «кандыдат „супраць усіх“» (6,4%) — дзякуючы высокаму пратэстнаму галасаваньню ў Менску (больш за 20%). За Тацяну Караткевіч, як паведаміў Цэнтравыбаркам, прагаласавалі 4,42% выбарцаў, за Сяргея Гайдукевіча — 3,32%, за Мікалая Ўлаховіча — 1,67%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG