Аляксандар Лукашэнка, якога чакае пяты прэзыдэнцкі тэрмін, не плянуе сёньня прэсавай канфэрэнцыі.
Пра гэта Свабодзе паведаміла прэсавы сакратар Натальля Эйсмант.
Звычайна Аляксандар Лукашэнка выкарыстоўваў такі момант, каб па гарачых сьлядах пагаварыць найперш з замежнымі журналістамі, акрэдытаванымі на выбарчую кампанію.
Аднак гэтым разам дзейны і новаабраны кіраўнік краіны, якому Цэнтравыбаркам налічыў 83,5% галасоў выбарцаў, вырашыў узяць паўзу ў кантактах са СМІ. Калі адбудзецца такая сустрэча і ці адбудзецца ўвогуле — спадарыня Эйсмант ня ведае, але паабяцала, што пра падзею будзе паведамлена загадзя.
Тым часам стала вядома, што пры канцы тыдня Аляксандар Лукашэнка зьбіраецца ў Казахстан, дзе будзе мець шэраг сустрэчаў з калегамі з краін СНД.