Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына назвала правакацыямі тое, што назіральнікі хочуць кантраляваць падлік галасоў


На Магілёўшчыне прагаласавала палова выбарцаў.

Пра гэта сёньня паведаміў падчас відэаканфэрэнцыі старшыня Магілёўскай абласной камісіі Валер Берастаў.

Што тычыцца зьвестак па іншых абласьцях, то на момант правядзеньня прэсавай канфэрэнцыі старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай такая інфармацыя адсутнічала.

Лідзія Ярмошына сказала, што сёньня паступіла шмат скаргаў ад назіральнікаў:

«Скаргі вельмі падобныя. У мяне склалася ўражаньне, што гэтыя назіральнікі праходзілі інструктаж у адным цэнтры. Калі падчас датэрміновага галасаваньня назіральнікі скардзіліся, што ім не дазваляюць праводзіць відэа- і аўдыёзапісы, то сёньня ўсе звароты прысьвечаныя адной тэме — зьмяніць сытуацыю з кантролем за падлікам галасоў. Мне падаецца, што пэўныя палітычныя сілы адмыслова ствараюць такія правакацыі. Раней я такой сытуацыі не прыгадваю. Магчыма, цяпер з разьвіцьцём інтэрнэту гэта стала прасьцей».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG