Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скразьнячок


Ян Стэн, “Настаўнік заснуў у клясе” (1672).
Ян Стэн, “Настаўнік заснуў у клясе” (1672).

Працоўнай дынастыі не атрымалася. Цётка, малодшая бабуліна дачка, сышла ў іншую прафэсію, аддаўшы школе трынаццаць гадоў, мая сястра элегантна «саскочыла» пасьля двух, я пратрымаўся пяць.

Бабуля адпрацавала ў сыстэме адукацыі больш за сорак. Яна, канешне, згодная, што нельга доўга трываць, калі начальства абыходзіцца з табой паводле прынцыпу «хто цягне, на таго і грузяць», а ты маеш на поўнай стаўцы 2 мільёны зарплаты ў час, калі дворнік з суседняга Нясьвіжу мае 2 мільёны 600 тысяч — але скразьнячок расчараваньня раз-пораз прабягае халадком празь нейкую бабуліну фразу...

Ігар Канановіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG