Прыехаўшы да бацькоў, увечары прагульваемся з адной сваёй школьнай прыяцелькай па вёсцы.
— Дзіўлюся я, Лена, як вас бацькі выхавалі, — кажа прыяцелька, — што вы да беларускага так хіняцеся і па-беларуску гаворыце.
— Жана! — дзіўлюся і я, бо мова ў маёй сяброўкі чысьцюткая і, як на маю думку, беларускага яна таксама не цураецца. — А хіба ты — ня так?
— Э, не! У нас зусім другое. Наша бабця, пакуль жывая была, штодзень пасьля «Ойча наш» паказвала картачку Юзафа Пілсудзкага нам, дзецям і казала: «Запомніце — то ест наш круль!» Я і зараз, у Латвіі жывучы, трымаюся суполкі палякаў.
Алена Масла
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Самае папулярнае
1