Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх Кірыл турбуецца, каб беларуская царква не ўзяла прыклад з украінскай


У Беларусі распачалася малітоўная акцыя пакланеньня мошчам сьвятога князя Ўладзімера — хрысьціцеля Русі. Пакуль рэліквія даступная для наведваньня жыхарам Берасьця, затым мошчы князя будуць перавезеныя ў Горадню, з 27 чэрвеня да 1 ліпеня яны будуць выстаўленыя для ўшанаваньня ў менскім Сьвята-Духавым саборы, а затым перавезеныя ў праваслаўныя храмы Магілёва і Віцебска.

Падзея прымеркаваная да 1000-годзьдзя сьмерці князя Ўладзімера і адбываецца з блаславеньня Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Пра гэта паведаміў Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павал, падсумоўваючы вынікі візыту Маскоўскага патрыярха ў Беларусь. Мітрапаліт Павал выказаў пэрсанальную падзяку Аляксандру Лукашэнку за арганізацыю і правядзеньне візыту, а таксама ўраду Беларусі.

Упаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Леанід Гуляка, які ўзначальваў камітэт па арганізацыі прыезду, падкрэсьліў, што ў часе сустрэчаў патрыярх Кірыл гаварыў пра «неабходнасьць не дапусьціць расколу паміж канфэсіямі і не дапусьціць расколу ў царкве. Гэта самая апошняя справа, калі адбываецца раскол не паміж канфэсіямі, а ў самой канфэсіі. У дадзеным выпадку самай шматлікай — праваслаўнай царквы ў Беларусі: 84,5% вернікаў складаюць праваслаўныя. І пасеяць усе гэтыя „справы“, якія адбыліся ва Ўкраіне — гэта можа прывесьці ў любой дзяржаве да такіх непрадбачаных абставінаў. З гэтага меркаваньня і гучала занепакоенасьць патрыярха Кірыла аб адзінстве Расейскай праваслаўнай царквы». Тым ня менш, паводле Леаніда Гулякі, у Беларусі няма падставаў для хваляваньня наконт ўнутрыцаркоўнага альбо міжканфэсійнага расколу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG