Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка адправіў у адстаўку начальніка ракетных войскаў і артылерыі


Аляксандар Лукашэнка ў вайсковай форме
Аляксандар Лукашэнка ў вайсковай форме

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка вызваліў генэрал-маёра Алега Зямскова ад пасады начальніка ракетных войскаў і артылерыі — начальніка ўпраўленьня ракетных войскаў і артылерыі Генштабу Ўзброеных сіл Беларусі.

Указ падпісаны 23 чэрвеня, паведамілі ў прэзыдэнцкай прэс-службе. Прычына звальненьня не паведамляецца.

Алег Зямскоў нарадзіўся ў Маскве ў 1957 годзе. У сакавіку 2010 году прызначаны начальнікам ракетных войскаў і артылерыі — начальнікам упраўленьня ракетных войскаў і артылерыі Генэральнага штабу Ўзброеных сіл.

Сёньня ж Лукашэнка прызначыў начальнікам ракетных войскаў і артылерыі палкоўніка Генадзя Казлоўскага. Лукашэнка зрбаіў шэраг іншых кадравых прызначэньняў у вайсковай сфэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG