Падчас зьезду БХД кінадакумэнталістка і праваабаронца Вольга Нікалайчык зьбірала подпісы за вылучэньне экс-кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча.
Мэту гэтай акцыі яна пракамэнтавала Радыё Рацыя:
«Ён ужо 5 гадоў у турме, і я буду зьбіраць подпісы за ягонае вызваленьне. Завочна кажу жонцы Міколы Марыне Адамовіч, што на яе месцы пайшла б у кандыдаты ў прэзыдэнты. Балазе, для таго, каб нагадаць грамадзтву і мець афіцыйную тэле- і радыётрыбуну, што яе муж па сфабрыкаванай справе знаходзіцца, гніе ў „лукашэнкаўска-гулагаўскай“ вязьніцы.
Ужо ўсё роўна абвясьцілі апазыцыйныя жанчыны і мужчыны, што пойдуць на выбары. Не хачу навязвацца, але ў яе групу падтрымкі я тут жа б увайшла!»