Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель: Ніхто ня мае права блякаваць абранага шляху ўсходніх суседзяў ЭЗ


Перад ад’ездам у Рыгу на саміт «Усходняга партнэрства» канцлер Нямеччыны выступіла ў бундэстагу, дзе, у прыватнасьці, заявіла: «Калі нашы ўсходнія суседзі хочуць зблізіцца з каштоўнасьцямі Эўрапейскага зьвязу, гэта іх сувэрэннае рашэньне... Ніхто ня мае права блякаваць абранага імі самімі шляху», — сказала яна. Яе словы падае агенцтва УНІАН.

Мэркель адзначыла, што з-за незаконнай анэксіі Крыму Расеяй і канфлікту ў Данбасе праграма «Ўсходняга партнэрства» «важнейшая, чым калі-небудзь».

«У XXI стагодзьдзі мы не прымаем мысьленьне ў катэгорыях сфэраў уплыву; гэта таксама тычыцца сытуацыі ва Ўкраіне», — сказала яна, адзначыўшы, што супрацоўніцтва ЭЗ з усходнімі суседзямі не накіраванае супраць іншых дзяржаў, асабліва супраць Расеі.

Канцлер таксама адзначыла, што краіны, якія супрацоўнічаюць з ЭЗ, не павінны адмаўляцца ад супрацоўніцтва з Расеяй, і запэўніла, што гатовая да дыялёгу з Масквой у кантэксьце праблемаў, зьвязаных з рэалізацыяй пагадненьня аб асацыяцыі з Украінай, Грузіяй і Малдовай.

Разам з тым Мэркель адзначыла, што праграма «Ўсходняга партнэрства» «не зьяўляецца інструмэнтам палітыкі пашырэньня ЭЗ».

«Нам нельга абуджаць ілжывыя надзеі, якія мы ня зможам выканаць», — сказала нямецкая канцлерка, заўважыўшы, што Бэрлін кажа гэта прамым тэкстам сваім партнэрам з усходу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG