Падгрупа па гуманітарных пытаньнях кантактный групы па Ўкраіне завершыла сваю працу ў Менску, заявіў каардынатар рабочай групы ад АБСЭ Тоні Фрыш журналістам у аўторак у беларускай сталіцы.
«Абмяркоўваліся дзьве праблемы: абмен палоннымі і гуманітарныя пытаньні», — сказаў Томас Фрыш.
Паводле ягоных слоў, пытаньне абмену палоннымі ставілася менавіта так: «Усіх на ўсіх ». Ніякага нежаданьня ў бакоў я ня ўбачыў... Мы доўга і вельмі падрабязна абмяркоўвалі пытаньні абмену палоннымі. Гаворка ішла пра тое, каб разгледзець далейшыя магчымасьці, каб абмен палоннымі мог праходзіць эфэктыўна», — заявіў каардынатар АБСЭ.
Разам з тым Тоні Фрыш канстатаваў, што многія пытаньні па абмене палоннымі застаюцца адкрытымі. «Не магу назваць канкрэтную колькасьць палонных».
Ён таксама паведаміў, што гуманітарныя пытаньні на сустрэчы былі абмеркаваныя ў агульных рысах з-за абмежаванасьці ў часе. «Гэта тэма будзе абмяркоўвацца на наступным паседжаньні», — праінфармаваў Тоні Фрыш.
Аднак каардынатар ад АБСЭ падкрэсліў, што дата наступнага паседжаньня падгрупы па гуманітарных пытаньнях пакуль ня вызначана.