Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча абірае прэзыдэнта


Браніслаў Камароўскі
Браніслаў Камароўскі

У Польшчы праходзяць прэзыдэнцкія выбары. У прэзыдэнцкай гонцы бяруць удзел 11 кандыдатаў, аднак больш за ўсё шанцаў на перамогу ў цяперашняга кіраўніка дзяржавы Браніслава Камароўскага, якога падтрымліваюць каля 40 працэнтаў палякаў.

На другім месцы, паводле дадзеных апытаньняў — кандыдат ад найбуйнейшай апазыцыйнай партыі «Права і справядлівасьць» Анджэй Дуда — аб яго падтрымцы напярэдадні выбараў заявіў амаль кожны трэці выбарца.

Экспэрты зьвяртаюць увагу на тое, што падчас выбарчай кампаніі кандыдаты нярэдка канцэнтраваліся на абмеркаваньні пытаньняў, на якія прэзыдэнт, паводле канстытуцыі, ня мае непасрэднага ўплыву, бо Польшча — парлямэнцкая рэспубліка, дзе кіраўнік дзяржавы выконвае прадстаўнічыя функцыі.

Для асноўных палітычных сілаў прэзыдэнцкія выбары зьяўляюцца перш за ўсё тэстам перад выбарамі парлямэнцкімі, якія адбудуцца ў Польшчы цяперашняй восеньню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG