Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ заклікала як мага хутчэй правесьці сустрэчу ў Менску па Ўкраіне


Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным 28 красавіка прэс-рэлізе АБСЭ.

«Тройка» АБСЭ (кіраўнік МЗС краіны-старшыні, папярэдняй і будучай дзяржаў-старшыняў) сустрэлася сёньня ў Бялградзе разам з генэральным сакратаром АБСЭ Лямбэрта Заньерам.

Міністры замежных спраў, якія ўваходзяць у «тройку», заклікалі неадкладна стварыць адмысловыя працоўныя групы, як гэта прадугледжваецца дамоўленасьцямі ад 12 лютага, дасягнутымі ў Менску.

Яны выказалі поўную падтрымку дзейнасьці спэцпрадстаўніка АБСЭ ў трохбаковай кантактнай групе (АБСЭ — Расея — Украіна) амбасадара Гайдзі Тальявіні, у тым ліку па стварэньні працоўных групаў. Таксама ўдзельнікі сустрэчы адзначылі, што палітычны працэс — гэта аснова для пераадоленьня крызісу.

Таксама былі зацьверджаныя кандыдатуры кіраўнікоў працоўных групаў:

група па бясьпецы — кіраўнік адмысловай маніторынгавай місіі АБСЭ ва Ўкраіне амбасадар Эртугрул Апакан

  • палітычная група — амбасадар П’ер Марэль
  • група па эканамічных справах — Томас Міраў
  • па гуманітарных справах — Гайдзі Тальявіні.

Удзельнікі сустрэчы ў Бялградзе заявілі, што крызіс можа быць вырашаны толькі мірнымі сродкамі і што палітычны працэс павінен рухацца ў гэтым кірунку без маруджаньня. Таксама міністры заклікалі ўсе бакі да поўнага і безумоўнага выкананьня замірэньня і ўсіх умоваў менскіх дамоўленасьцяў, уключаючы адвод цяжкіх узбраеньняў. Яны выказалі сур’ёзную заклапочанасьць павелічэньнем парушэньня рэжыму спыненьня агню, асабліва ў Шырокіне і ў раёне Данецкага аэрапорту. Таксама адзначана, што ўзнаўленьне баявых дзеяньняў і канцэнтрацыя цяжкіх узбраеньняў, пра што паведамляе спэцыяльная маніторынгавая місія АБСЭ, парушаюць комплекс захадаў па выкананьні менскіх дамоўленасьцяў, і заклікалі ўсіх падпісантаў гэтых дакумэнтаў паважаць узятыя на сябе абавязаньні. РС

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG