Лінкі ўнівэрсальнага доступу

300 студэнтаў у Беларусі навучаюцца па-беларуску, 90 % дзіцячых садкоў — расейскамоўныя


Гэта 0,1% усіх беларускіх студэнтаў.

Пераважная большасьць студэнтаў — 212 тысяч чалавек (58%) — вучыцца па-расейску. Яшчэ каля 150 тысяч студэнтаў (41%) атрымліваюць адукацыю на расейскай і беларускай мовах.

Такую інфармацыю разьмясьціла агенцтва БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Агляд камітэта прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

  • 90% дашкольнікаў, ці 368 тысяч дзяцей, ходзяць у расейскамоўныя дзіцячыя садкі. 43 тысячы дзяцей (10%) — у беларускамоўныя.
  • 135 тысяч школьнікаў (14%), атрымліваюць беларускамоўную сярэднюю адукацыю. На расейскай мове вучацца 811 тысяч школьнікаў (86%).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG