Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Логвінаў


Ігар Логвінаў
Ігар Логвінаў

Нарадзіўся ў 1967 годзе ў Гародні. У 1992 годзе скончыў Філязофскі факультэт БДУ. Працаваў у выдавецтве «Пропилеи» Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту і ў выдавецтве «Менск».

З 2000 году — уладальнік і дырэктар прыватнага выдавецтва «Логвінаў», а з 2008-га — аднайменнай кнігарні. Ладзіць разнастайныя кніжныя праекты, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы і літаратуры. Заснавальнік вялікай лінейкі перакладаў замежнай літаратуры (чэскай, польскай, нямецкай, ізраільскай, расейскай) на беларускую мову ў супрацоўніцтве са шматлікімі культурнымі інстытуцыямі (такімі, як Інстытут Гётэ, Польскі інстытут у Менску, амбасада Чэхіі ды інш.).

У 2014 годзе атрымаў прэстыжную прэмію Міжнароднай выдавецкай асацыяцыі (ІРА) за мужнасьць у адстойваньні свабоды выказваньня і свабоды друку.

XS
SM
MD
LG