Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерклыя зоркі


Міхаіл Гермашаў . "З зоркай" (1916)
Міхаіл Гермашаў . "З зоркай" (1916)

Калядавалі мы на Падляшшы «са зьвяздой», якую ва ўсіх нашых вёсках называлі на польскі лад — gvjázda. Песьні былі наогул дзьве — «Нова радасьць стала» і «Ражджаство Хрыстова — ангел прыляцеў». Незразумелыя царкоўнаславянскія словы мы перакручвалі па-свойму.

Калядавалі паводле ўзросту — жэўжыкі з малодшых клясаў асобна, старэйшыя школьнікі асобна, кавалеры і дзеўкі пад 18-20 гадоў асобна. Калядаваньне ў 1960-х і 1970-х, як мне думаецца сёньня, было наймацнейшай і найбольш шчырай праявай нашай лучнасьці са сваім родным, зь людзьмі і мясьцінамі, адкуль мы пайшлі ў «сьвет Божы».

Мы пайшлі і ніколі ўжо не змаглі вярнуцца туды па-сапраўднаму.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG