Алег Трусаў лічыць самай яскравай падзеяй году для беларускай мовы кнігу Віктара Марціновіча «Мова», якую ён называе лінгвістычным баевіком. Глеб Лабадзенка перакананы, што сёлета вызначальнай зьявай для беларускай мовы сталі курсы «Мова нанова», слухачамі якіх па ўсёй краіне зьяўляюцца ўжо болей за тысячу чалавек.
Самай сур’ёзнай перашкодай для пашырэньня беларускай мовы, на думку Алега Трусава, зьяўляецца дзейнасьць Міністэрства адукацыі, скіраваная на закрыцьцё беларускіх вясковых школаў. Найбольшай стратай для беларускай мовы Глеб Лабадзенка лічыць сьмерць выдатных паэтаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна.
Алег Трусаў і Глеб Лабадзенка ўхваляюць тыя крокі наперад, што зрабіла дзяржава дзеля існаваньня беларускай мовы ў грамадзтве. І чакаюць ад яе больш рашучых захадаў.
Але найперш у ўдзельнікаў перадачы выклікае аптымізм тое, што расейскамоўныя людзі шчыра паварочваюцца тварам да беларускай мовы.
Перадачу Вядзе Вячаслаў Ракіцкі.