6 сьнежня на вуліцах Менску пляцоўка «Арт-сядзіба» правяла гучную акцыю раздаваньня стужак зь беларускім арнамэнтам.
Што значыць яе дэвіз — «пазнач сябе беларусам»? Якая мэта акцыі: пратэст, кансалідацыя, мабілізацыя?
У чым падабенства сучасных моладзевых культурніцкіх ініцыятываў зь мерапрыемствамі, якія ладзіліся нацыянальна арыентаванай моладзьдзю ў 1980-х гадох? Ці не назіраем мы сёньня, як і тады, прадвесьне новага адраджэнцкага руху, і ў што ён можа выліцца?
Чаму ў Расеі пачынаюць баяцца новага беларускага нацыянальнага руху, зьвязваючы яго з украінскім Эўрамайданам, і чаму беларускія ўлады ставяцца да афарбаваных у нацыянальныя колеры мерапрыемстваў моладзі адносна ляяльна?
У перадачы бяруць удзел дырэктар «Арт-сядзібы» Павал Белавус і актывіст нацыянальна-культурнага адраджэньня 1980-х — 1990-х гадоў, пісьменьнік, журналіст Радыё Свабода Сяргей Дубавец.
Перадачу вядзе Вячаслаў Ракіцкі.