Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама гатовы прыцягнуць армію да барацьбы з Эболай


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама аддаў загад Міністэрству абароны ў выпадку неабходнасьці заклікаць рэзэрвістаў арміі і байцоў Нацыянальнай гвардыі, якая ў ЗША таксама зьяўляецца разнавіднасьцю вайсковага рэзэрву, для дапамогі ў барацьбе супраць ўспышкі ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы.

Злучаныя Штаты ўжо заяўлялі, што накіруюць у рэгіён да 4 тысяч вайскоўцаў для будаўніцтва бальнічных блёкаў і забесьпячэньня паставак. Непасрэдна ў лячэньні хворых вайскоўцы браць удзелу не будуць.

Цяпер ад ліхаманкі Эбола загінулі амаль 4 з паловай тысячы чалавек, у асноўным у краінах Заходняй Афрыкі, з пачатку ўспышкі захворваньня ў сакавіку гэтага года.

Гемарагічная ліхаманка Эбола — віруснае захворваньне, якое выклікае ліхаманку і моцныя болі, ваніты і панос, парушэньне функцыі печані і нырак і ў некаторых выпадках ўнутраныя і зьнешнія кровазьліцьці. На працягу тыдня-двух надыходзіць сьмерць у сярэднім у паловы хворых. Дзейсных вакцын і лячэньня пакуль не існуе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG