З такой заявай у Казані выступіў галоўнакамандуючы ВПС Расеі Віктар Бондараў.
Паводле ІТАР-ТАСС, Расея ў 2016 годзе створыць у Бабруйску авіябазу, дзе разьмесьціць зьнішчальнікі Су-27.
«Авіябаза ВПС Расеі ў Беларусі будзе створана ў 2016 годзе. Там будуць базавацца зьнішчальнікі Су-27», — сказаў Бондараў журналістам у ходзе трохдзённай паездкі па аб’ектах Ваенна-паветраных сілаў.
Паводле яго слоў, расійскія самалёты разьмесьцяць на ваенным аэрадроме, на рэканструкцыю якога ўжо падрыхтавана тэхнічнае заданьне.
Раней Расея вырашыла перакінуць на беларускі аэрадром Баранавічы авіяполк з 24 зьнішчальнікаў Су-27СМ3.