Гішпанскія ўлады пачалі расьсьледаваньне ў шпіталі ў Мадрыдзе пасьля таго, як мясцовая мэдсястра захварэла на хваробу Эбола, паведамляе ВВС.
Мясцовыя ўлады мяркуюць, што 40-гадовая жанчына стала першай, хто заразіўся сьмяротным вірусам па-за Заходняй Афрыкай.
Яна працавала ў камандзе мэдыкаў, якія лячылі гішпанскіх місіянэраў Мануэля Гарсія В’еха і Мігеля Пахарэса, якіх са сьмяротнай ліхаманкай даставілі зь Лібэрыі і Сьера-Леонэ, дзе лютуе гэты вірус.
Іншых чальцоў мэдыцынскай каманды цяпер правяраюць на інфікаваньне вірусам Эбола.
Эбола перадаецца праз цесны кантакт з хворым — сьліну, кроў і іншыя цялесныя выдзяленьні.
Паводле паведамленьняў, шпіталь імя Карласа III ў Мадрыдзе, дзе лячыліся місіянэры, затым можа ўзмоцнены меры бясьпекі, а лекары, якія працавалі з хворымі Эбола, апраналі падвойныя камбінэзоны, пальчаткі і ахоўныя акуляры.
У Заходняй Афрыцы ад ліхаманкі Эбола памерла ўжо больш за 3000 чалавек.