Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня а 13:30 у Страсбуры абвесьцяць ляўрэата прэміі Вацлава Гаўла


Праваабарончая прэмія, якую дае Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы у партнэрстве зь Бібліятэкай Вацлава Гаўла і Фондам Хартыя 77, прысуджаецца грамадзкаму актывісту або недзяржаўнай арганізацыі за заслугі ў праваабарончым руху.

Летась прэмію імя былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла атрымаў беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які на той час знаходзіўся ў вязьніцы.

Сёлетнімі намінантамі на прэмію Вацлава Гаўла зьяўляюцца ізраільскі праваабарончы цэнтар «Бэцэлем», мальтыйская езуіцкая служба дапамогі ўцекачам і азэрбайджанскі праваабаронца Анар Мамадлі.

Трох намінантаў са сьпісу 56 кандыдатаў выбрала група шасьці экспэртаў пад старшынёўствам кіраўніцы ПАРЭ Ан Брасэр. І якраз Ан Брасэр абвесьціць імя ляўрэата прэміі Вацлава Гаўла на сёньняшнім адкрыцьці восеньскай сэсіі ПАРЭ ў Страсбуры.

Ляўрэат атрымае дыплём і матэрыяльную ўзнагароду — 60 тысяч эўра. Сродкі прадстаўляе ўрад Чэхіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG