Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка павысіў галоўнага целаахоўніка


Новая рэзыэднцыя прэзыдэнта
Новая рэзыэднцыя прэзыдэнта

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў Савеце бясьпекі і ўласнай Службе бясьпекі.

Лукашэнка вызваліў ад пасады начальніка Службы бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь палкоўніка Андрэя Ўцюрына і прызначыў яго намесьнікам дзяржаўнага сакратара Савета бясьпекі Беларусі.

Гэтым жа ўказам ад пасады намесьніка дзяржсакратара Савету бясьпекі Беларусі вызвалены генэрал-маёр міліцыі Аляксандар Канавалаў, паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

Службу бясьпекі прэзыдэнта, якая спачатку называлася службай аховы прэзыдэнта, з 1994 году ўзначальвалі Вячаслаў Каралёў, Юры Бародзіч, Уладзімер Навумаў, Леанід Ерын, Генадзь Нявыглас, Яўген Двярніцкі, Юры Жадобін, а з 2007 году — Андрэй Уцюрын. Раней Уцюрын займаў у гэтай структуры пасаду начальніка ўпраўленьня асабістай аховы.

На пасадзе галоўнага целаахоўніка прэзыдэнта Андрэй Уцюрын затрымаўся даўжэй за сваіх папярэднікаў і атрымаў званьне палкоўніка.

Андрэй Уцюрын нарадзіўся ў Пензе (Расея). Скончыў Саратаўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча МУС Расеі і Акадэмію МУС Беларусі.

Хто цяпер узначаліць Службу бясьпекі прэзыдэнта, пакуль не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG