Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сірыя без хімічнай зброі


Ваенны карабель Cape Ray
Ваенны карабель Cape Ray

Белы дом заявіў, што ўсе заяўленыя запасы хімічнай зброі ў Сірыі — зьнішчаныя.

Гэта аб’ява была зробленая 18 жніўня — амаль праз год пасьля таго, як ЗША прыйшлі да высновы, што рэжым Башара Асада выкарыстаў хімічную зброю.

Пасьля гэтага прэзыдэнт ЗША Барак Абама запытаў у Кангрэса дазвол на авіяўдары па Сірыі.

Аднак потым адміністрацыя Абамы зьмяніла пазыцыю і падтрымала расейскі плян прадставіць сусьветнай супольнасьці запасы сірыйскай хімічнай зброі і зьнішчыць іх пад эгідай Арганізацыі па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ). 1300 тонаў таксычных хімікатаў былі зьнішчаныя на адмысловым ваенным караблі Cape Ray пры дапамозе нямецкага і фінскага абсталяваньня.

У заяве Белага дома адзначаецца, што «застаюцца сур’ёзныя пытаньні адносна нестыковак у заявах Сірыі ў АЗХЗ і з нагоды таго, што працягваюцца заявы аб ужываньні ў Сірыі хімічнай зброі».

Сёньня міністар абароны ЗША Чак Хэйгел патэлефанаваў капітану карабля Cape Ray, каб павіншаваць экіпаж з завяршэньнем працы па нэўтралізацыі ў моры самых небясьпечных хімічных рэчываў з заяўленага сірыйскага арсэналу.

«Гэта ясная дэманстрацыя таго, што можа быць дасягнута, калі дыпляматыя падмацаваная гатоўнасьцю выкарыстоўваць ваенную сілу» — працытаваў словы міністра прадстаўнік Пэнтагону.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG