Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўропа будзе гаварыць з Лукашэнкам. Нягледзячы на палітвязьняў


22 ліпеня ў Брусэлі адбылася сустрэча міністраў замежных спраў краін, якія ўваходзяць у праграму Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства». Беларусь на сустрэчы прадстаўляў міністар Уладзімер Макей.

Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей выступіў на пленарнай міністэрскай сустрэчы.

«Вядома, мы гаварылі пра санкцыі, пра праблемы, якія існуюць у адносінах паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, — сказаў Радыё Свабода па заканчэньні сустрэчы Ўладзімер Макей. — Мы разумеем, што гэтыя праблемы ня могуць разьвязацца ў адзін момант, але мы павінны ствараць пазытыўную атмасфэру ў нашых дачыненьнях — магчыма, праз малыя крокі. Існуе шмат сфэраў, дзе мы можам супрацоўнічаць на аснове ўзаемнай выгады, і я ўпэўнены, што рана ці позна санкцыі будуць зьнятыя».

Пытаньню, калі нарэшце будуць вызваленыя палітвязьні, Уладзімер Макей чарговы раз зьдзівіўся: «Я не разумею, пра што вы гаворыце. Ніхто з нашых эўрапейскіх калег ня можа паказаць мне сьпіс палітвязьняў, ніхто не называе канкрэтнай лічбы. Вядома, у Беларусі ёсьць зьняволеныя, але яны пакараныя за канкрэтныя парушэньні законаў, што нічога агульнага з палітыкай ня мае.»

Міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус зазначыў, што час пераацаніць дачыненьні зь Беларусьсю. «ЭЗ ня можа ігнараваць пазыцыю Беларусі ў важных пытаньнях, — зазначыў ён у інтэрвію Свабодзе. — З аднаго боку, яны (Беларусь) не прызнаюць акупацыі Крыму, Паўднёвай Асэтыі, Абхазіі. Зь іншага боку, там па-ранейшаму застаюцца палітвязьні, але нельга не размаўляць зь Беларусьсю. І я як якраз у бліжэйшыя выходныя еду ў Менск, каб пашукаць агульныя падыходы па важных пытаньнях.

На многае ў нас розныя погляды. Але майго пункту гледжаньня, адбываюцца пэўныя зрухі, пэўнае збліжэньне пазыцыяў. Наша задача — узаемадзейнічаць, а ня ўзводзіць сьцены, адзначаць пазытыўныя зрухі, не ігнаруючы нэгатыўныя зьявы, працягваць дыялёг.»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG