Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадоцкі вэртыкальнік трапіў адразу пад дзьве крымінальныя справы


Службовы падлог і перавышэньне ўлады — па такіх артыкулах распачатыя крымінальныя справы супраць першага намесьніка старшыні Гарадоцкага райвыканкаму.

«Крымінальная справа ў дачыненьні да першага намесьніка старшыні Гарадоцкага райвыканкаму распачата пракуратурай па матэрыялах праверкі», — паведаміла Інтэрфаксу прадстаўніца Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова

Матэрыялы справаў тычацца таго часу, калі гэты чыноўнік працаваў дырэктарам Гарадоцкага ільнозаводу.

Інтэрфакс не падае імя чыноўніка, які знаходзіцца пад сьледствамі.

Аднак, калі верыць афіцыйнай старонцы Гарадоцкай раённай адміністрацыі, пасаду першага намесьніка старшыні займае Ўладзімер Варонка.

У чэрвені сілавыя структуры затрымалі колішняга кіраўніка івейскага райвыканкаму Міхаіла Ваўчэцкага. Яго арыштавалі за перавышэньне службовай улады і паўнамоцтваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG