Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад парадам. Жывая свабода з Аленай Ціхановіч ад 18:00


Прэс-служба Крамля пацьвердзіла інфармацыю пра візыт Уладзімера Пуціна ў Менск 2 ліпеня. Расея таксама накіроўвае для ўдзелу ў сьвяточным парадзе сваіх вайскоўцаў і ваенную тэхніку.

Як ставяцца апазыцыйныя партыі і рухі да удзелу расейскіх вайскоўцаў і вайсковай тэхнікі ў Парадзе незалежнасьці 3 ліпеня. Ці турбуе ўлады, што будзе з асфальтам пасьля танкаў?

На мяжы з Гомельскай вобласьцю Расея негалосна аднавіла кантрольна-прапускныя пункты. Яны не прапускаюць украінскія грузы, а таксама ўкраінцаў.

Лілія Ананіч прызначаная міністрам інфармацыі. Пра тое, чым абумоўленая стаўка на старыя правераныя кадры — Аляксандр Класкоўскі.

Індывідуальныя прадпрымальнікі з рэгіёнаў Беларусі сабраліся ў Менску, каб абмеркаваць, як працаваць пасьля 1 ліпеня, калі стане абавязковай сэртыфікацыя тавараў.

Каля трох сотняў вернікаў выправіліся ў штогадовую пешую пілігрымку зь Менску ў Будслаў.

Cуполка «Грамадзкі магістрат» прапануе магілёўскаму гарсавету правесьці рэфэрэндум наконт зьмены назвы Савецкай плошчы. Разам з варыянтам уладаў Плошча Славы — грамадзкасьць прапануе сваю: Ратушная плошча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG