Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: Украіна мае сувэрэннае права на збліжэньне з Эўразьвязам



Заўтра Ўкраіна і Эўразьвяз маюць падпісаць эканамічную частку Дамовы аб асацыяцыі і зоне вольнага гандлю.

Сувэрэнным правам назваў гэтую падзею прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык, адказваючы на пытаньне Свабоды пра стаўленьне зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі да крокаў Украіны ў бок Эўразьвязу:

«Гэта сувэрэннае права сувэрэннай краіны».

Дзьмітры Мірончык таксама сказаў, што Ўкраіна — адзін з найважнейшых эканамічна-гандлёвых партнэраў Беларусі:

«Таму мы працягваем весьці маніторынг і будзем сачыць за тым, якія наступствы будуць для Беларусі пасьля таго, як украінскія ўлады падпішуць дамову аб эканамічнай частцы асацыяцыі з Эўразьвязам. Мы будзем уважліва адсочваць, як будуць зьмяняцца рамачныя ўмовы нашага супрацоўніцтва з Украінай. А калі Беларусь вымушана будзе рабіць абарончыя захады, дык яны будуць цалкам адпавядаць сусьветнай практыцы і міжнародным абавязкам Рэспублікі Беларусь».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG