Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах ва Ўкраіне перамог Парашэнка

Працягваецца падлік галасоў на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны, які пацьвярджае агучаныя напярэдадні вынікі апытаньня на выхадзе з участкаў: новым прэзыдэнтам стане бізнэсовец Пятро Парашэнка.

08:46 26.5.2014

На выбарах ва Ўкраіне перамагае Парашэнка


Працягваецца падлік галасоў на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны, які пацьвярджае агучаныя ўчора вынікі апытаньня на выхадзе з участкаў: новым прэзыдэнтам стане бізнэсовец Пятро Парашэнка.

Паводле зьвестак ЦВК, яўка ў цэлым па Ўкраіне склала 60,29 працэнта выбарцаў. Самай высокай яўка была ў Цярнопальскай вобласьці — 76,63 працэнта, самай нізкай — у Данецкай — 15,37.

Пасьля апрацоўкі 34, 39 працэнта пратаколаў лідэрам гонкі застаецца Пятро Парашэнка з 54,03 працэнта галасоў, другое месца ў экс-прэм’ера Юліі Цімашэнка — 13, 12, у лідэра Радыкальнай партыі Алега Ляшко — 8,48 працэнта галасоў. Далей ідуць Анатоль Грыцэнка (5,49), Сяргей Цігіпка (5,11), Міхаіл Добкін (3,35 працэнта галасоў).
XS
SM
MD
LG