Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У складзе Расеі Крым сябе не акупіць — Джамілеў


Турыстычная сфэра Крыму як суб’екту ў складзе Расейскай Фэдэрацыі будзе стратнай, заявіў у эфіры Радыё Свабода лідэр крымскіх татараў Мустафа Джамілеў.

«Я думаю, яны плянуюць быць з Крымам, як пры савецкай улады — па пуцёўцы. Ёсьць Крым сябе не акупіць. Будуць нейкія льготныя пуцёўкі, як пры савецкай уладзе было», — адзначыў ён.

«Крым і падчас украінскай улады быў датацыйным, хоць мог і ня быць, калі б даходы ў сфэры турызму не асядалі ў кішэнях „князькоў“. Але цяпер і такога ня будзе», — дадаў Джамілеў.

«Як можна ехаць у Крым, калі дарога туды фактычна толькі праз Маскву? Атрымліваецца, што разьлік — на расейскіх турыстаў», — растлумачыў крымскататарскі лідэр.

На пытаньне аб тым, як ідуць справы з праектамі разьвіцьця Крыму, пра якія заявіла расейская ўлада, Мустафа Джамілеў адказаў: «Ёсьць праекты. Бахчысарайскі раён, напрыклад, прывязваюць у Татарстан, Белагорск — у Башкірыю. Вось так гэтыя праекты і фінансаваць будуць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG