Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паведамленьні аб узломе сыстэмаў ЦВК Украіны — фальшыўка


Напярэдадні выбараў прэзыдэнта Ўкраіны. Ілюстрацыйнае фота
Напярэдадні выбараў прэзыдэнта Ўкраіны. Ілюстрацыйнае фота

Інфармацыя аб немагчымасьці наладзіць працу абсталяваньня пасьля узлому інфармацыйна-аналітычнай сыстэмы «Выбары», распаўсюджаная невядомымі на пэрсанальным сайце міністра ўнутраных справаў Арсэна Авакава ад яго імя , зьяўляецца непраўдзівай.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар міністра Натальля Стаціўка.

«Гэта фейк. Зараз ідзе разьбіраньне, якім чынам яно зьявілася на сайце», — сказала Стаціўка.

Прадстаўнік кіраўніка МУС не выключае, што сайт быў узламаны. Аналягічнае паведамленьне распаўсюдзіў і сам Авакаў праз свой Facebook.

«Учора увечары ў аднаго з адмінаў майго пэрсанальнага сайта avakov.com зламысьнікі узламалі пошту , атрымалі доступ да сайта і разьмясьцілі там пару фальшывых заяў ад майго імя на тэму выбараў. Гэтыя заявы не існуюць у прыродзе — гэта фальшыўкі , разьмяшчэньне якіх накіравана на стварэньне інфармацыйнага хаосу і зрыў нармальнага выбарчага працэсу», — гаворыцца ў паведамленьні.

«ЦВК працуе штатна . Выбары стартавалі і адбудуцца , як бы не стараліся ворагі Украіны іх зрываць», — заявіў Авакаў.b
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG